Партфоліа-рэвю – 2019
Месяц фатаграфіі ў Мінску
У межах Месяца фатаграфіі ў Мінску ўпершыню 11 верасня пройдзе партфоліа-рэвю. Да ўдзелу запрашаюцца беларускія фатографы і мастакі, якія працуюць з фатаграфічным медыумам.

Партфоліа-рэвю – гэта ўнікальная магчымасць сустрэцца колам прафесіяналаў свету фатаграфіі (арт-крытыкаў, куратараў, дырэктараў фотафестываляў) для абмеркавання сваіх працаў. На гэтай сустрэчы можна не толькі атрымаць зваротную сувязь, але і пашырыць прафесійныя кантакты, абгаварыць планы на далейшую супрацу і г. д.
ЯК БУДЗЕ ПРАХОДЗІЦЬ ПАРТФОЛІА-РЭВЮ
1
Партфоліа-рэвю пачнецца з агульнай прэзентацыі ўдзельнікаў. Кожная прэзентацыя працягваецца не больш за 10 хвілінаў, уключна з пытаннямі
2
Далей ідзе серыя індывідуальных сустрэчаў з экспертамі. Сустрэча з экспертам працягнецца не больш за 15 хвілінаў
3
Працы прэзентуюць у электронным выглядзе, але можна ўзяць з сабой друкаваны варыянт партфоліа
ЭКСПЕРТЫ
КШЫШТАФ КАНДРОВІЧ
Польшча
Куратар, мастацкі дырэктар Трыенале фатаграфіі ў Гамбургу (Нямеччына) і сябра камітэту фотафестывалю ў Лодзі. Адзін з заснавальнікаў Lodz Photography Festival, фонду візуальнай адукацыі і Lodz Art Zenter
АРНІС
БАЛЧУС
Латвія
Арганізатар фестывалю Riga Photomonth, галоўны рэдактар часопісу аб фатаграфіі Foto Kvartāls. Браў удзел у якасці эксперта ў міжнародных партфоліа-рэвю і фатаграфічных конкурсах, такіх як Prix Pictet, Google Photography Prize,
Kaunas Photo Star
ЭМАНЮЭЛЬ
ХАЛЬКІН
Францыя
Куратарка фестывалю Inter Kultur Foto Art, генеральны сакратар мастацкага камітэту фотафестывалю Circulations. Выпускніца Школы Луўру
КЛЯРА
ШАЛЮ
Францыя
Галоўная каардынатарка мастацкага камітэту фотафестывалю Circulations, прадакшн-менеджарка ў http://www.104.fr/en/ (2016–2018). Магістр міжнароднай мастацкай супрацы
ЗIМOН
МЭНЭР
Нямеччына
Навучаўся ў Берліне і Чыкага. Фокус ягонай мастацкай практыкі - праца з візуальнай культурай рэпрэсіўных сістэмаў. Ягоныя працы выстаўляліся ў Нямеччыне, Чэхіі, ЗША, Грэцыі, Францыі
ВОЛЬГА
БУБІЧ
Беларусь
Арт-крытык, фатограф, выкладчыца. Інтэрв'ю, агляды і рэцэнзіі на фотакнігі ды падзеі ў фатаграфічным свеце рэгулярна выходзяць на старонках часопісаў Bird in Flight, «Беларусский журнал» і ON AIR, вядзе аўтарскую калонку «Заўтрашняя фатаграфія з Вольгай Бубіч» на Photographer.ru, была сурэдактаркай Bleek Magazine
АНДРЭЙ
ЛЯНКЕВІЧ
Беларусь
Браў удзел больш як у 60 персанальных і калектыўных выставаў у Еўропе, Азіі і ЗША. Выкладае курс «Фотажурналістыка» і «Сучасная фатаграфія» ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня). З 2014 года ачольвае фестываль «Месяц фатаграфіі ў Мінску»
ЯК УЗЯЦЬ УДЗЕЛ
1
Даслаць CV і прыклады 2-х фотапраектаў на электронную пошту: photographyminsk@gmail.com (У CV абавязкова пазначце кантактны тэлефон і e-mail, а таксама валоданне замежнымі мовамі)
2
Прыём заяваў адкрыты да 30 жніўня.
3
З усімі ўдзельнікамі, якія прайшлі адбор, арганізатары Месяца фатаграфіі звяжуцца да 5 верасня
Месяц фатаграфіі ў Мінску
photographyminsk@gmail.com
Made on
Tilda